Беларусы сталі ўдзельнікамі Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя С. Рахманінава

17 мая 2022
Беларусы сталі ўдзельнікамі Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя Сяргея Рахманінава. Форум адбудзецца ў Маскве з 14 па 27 чэрвеня і пройдзе ў трох намінацыях: "Фартэпіяна", "Дырыжыраванне" і "Кампазіцыя". Ацэньваць удзельнікаў на ўсіх этапах будзе прафесійнае журы, куды ўвайшлі вядомыя артысты, кампазітары і педагогі з Расіі, Беларусі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Германіі, Бельгіі, ЗША, Аўстраліі, Японіі, Кітая і В'етнама. Эксперты правялі  каласальную работу і з больш  чым 500 заявак выбралі 25 піяністаў, 24 дырыжоры і 12 музыкантаў. Сярод іх выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, а затым і Маскоўскай кансерваторыі Юрый Дземідовіч. Ён выступіць у намінацыі "Дырыжыраванне". А ў кваліфікацыі "Фартэпіяна" сябе пакажа студэнтка Акадэміі музыкі Любоў Глазава. Анлайн-трансляцыі ўсіх этапаў будуць праходзіць у сетцы "УКантакце", а таксама ў прамым эфіры на афіцыйным сайце конкурсу.