Спартыўным гонарам Брэста з'яўляецца вяслярны канал

7 сентября 2019

Спартыўным гонарам Брэста з'яўляюцца не толькі каманды ў гульнявых відах спорту, як футбольнае "Дынама" або гандбольны БГК імя Мяшкова. Таксама ў горадзе над Бугам ёсць інфраструктура высокага міжнароднага ўзроўню.

А яшчэ Брэст - месца нараджэння алімпійскай чэмпіёнкі ў бегу Юліі Несцярэнкі і бронзавага прызёра Гульняў у мастацкай гімнастыцы Любові Чаркашынай. 

Менавіта тут знаходзіцца і ўніверсальная трэніровачная база для весляроў, якая можа прымаць спаборніцтвы высокага ўзроўню. Брэсцкі вяслярны канал -  у рэпартажы Андрэя Казлова. 

Традыцыі беларускага веславання былі моцныя заўсёды - і ў савецкі час, і ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Усе перамогі нашых спартсменаў складана пералічыць у рамках аднаго сюжэту, але, вядома, у акадэмічным веславанні асобна стаяць дасягненні Кацярыны Карстэн, якая сваю кар'еру завяршыла літаральна некалькі месяцаў таму. 

А ў веславанні на байдарках і каноэ вылучым вучняў школы Уладзіміра Шантаровіча. Бо іх поспехі зусім свежыя. 

Зараз Шантаровіч і яго каманда спартсменаў часта грунтуюцца ў Брэсце, бо ўмовы для падрыхтоўкі тут унікальныя - пад рукой ёсць усё. Аднак быў час, калі канала падобнага ўзроўню тут проста не існавала.

З 2004 па 2007 гады ў Брэсце на канале праводзілася рэканструкцыя. А ў 2007 годзе, 25 мая, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Комплекс стаў ультрасучасным і шматфункцыянальным. 

Потым тут пройдзе чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні ў 2009 годзе і чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні для спартсменаў да 23 гадоў у 2010-ым. 

Агульная даўжыня Брэсцкага вяслярнага канала 2274 метры. Дыстанцыя спаборніцкая - 2000 метраў. Зона старту - 50 метраў. І, нарэшце, зона тармажэння - 210 метраў. Увогуле, усе характарыстыкі адпавядаюць самым лепшым міжнародным стандартам.

Акрамя таго, па перыметры вяслярнага канала створана лыжаролерная траса працягласцю ў 5 кіламетраў, і для гараджан гэтая дыстанцыя стала добрым месцам для баўлення часу на веласіпедзе. Акрамя спаборніцкай дыстанцыі для весляроў ёсць і зона размінкі. Восем асноўных і два рэзервовыя боксы для захоўвання 400 лодак.