Беларускі графік Рыгор Сітніца прэзентуе ў Мінску экспазіцыю з 70 работ

9 ноября 2018

Свой юбілей ён пачаў паэтычным вечарам у філармоніі, а завяршае маштабнай выставай карцін у Нацыянальным мастацкім музеі. Вядомы беларускі графік Рыгор Сітніца прэзентуе экспазіцыю з 70 работ. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ўжо ўвечары.

Горкі бульбы, звязкі цыбулі, сялянскі плот. Ад сузірання звычайных рэчаў мастак хоча выклікаць у гледача настальгію і слязу. Разлік Сітніцы на людзей, што выйшлі з вёскі ці сваё дзяцінства і юнацтва правялі ў па-загарадской пастаралі. Сам мастак ураджэнец мястэчка Курычыцы (Гомельскі край), ён школьнікам адарваўся ад малой радзімы. Але прайшоўшы мастацкія ўніверсітэты ў сталіцы і маючы сённяшні высокі творчы статус галоўнага графіка, як і дзесяцігоддзі таму, працуе ў тэме аўтэнтыкі.

Сітніцу называюць прадстаўніком "сакральнага рэалізму", бо ён не проста малюе пейзаж ці прадмет матэрыяльнай культуры. У простыя, здавалася б, рэчы ён укладвае асаблівыя сэнсы, падае іх як знакі, як сімвалы.

Вось, напрыклад, трыпціх 90-ых пад назвай "Новы дом", а ў ім аўтарскі падтэкст: стваральнасць!

Акрамя бытавых аб'ектаў, выявы помнікаў - знаходак беларускіх археолагаў і буйныя архітэктурныя формы. Мірскі замак, Вільнюскі касцёл... У экспазіцыі графічныя нататкі Сітніцы з яго падарожжаў па свеце. Збор разнастайных тэм і вобразаў у адной выставе тлумачыць яе назва - "Ток".

Яго аўтарскі "квантавы" графічны штрых і дакладнасць ліній.

Праект "Ток" будзе экспанавацца на працягу месяца. Пад заслону года Сітніца рыхтуе прэзентац