У Беларусі з'явіцца камісія па кантролі за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў

29 марта 2018

У Беларусі з'явіцца дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ. Гэта прадугледжана ўказам, які сёння падпісаў Прэзідэнт. У склад камісіі ўвойдуць члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.