Беларускія краявіды прадстаўлены на выставе клуба кітайскай культуры

2 мая 2023

Зірнуць на Беларусь іншымі вачамі прапаноўвае клуб кітайскай культуры. Сваё бачанне прыгажосці нашай краіны прадставілі ў бібліятэцы імя Пушкіна ў Мінску. 

На карцінах і фатаграфіях - бераг рэкі Сож, від на Нарач, вёска досвіткам. І ўсё гэта пад акампанемент традыцыйных кітайскіх інструментаў чжуан і піпа. Наведаць выставу можна да сярэдзіны мая.