"Нашы людзі, якіх мы абслугоўваем на сяле, годныя лепшага". Што Лукашэнка запатрабаваў ад Белкаапсаюза і чаму нельга страціць гэтую структуру

18 февраля 2024

Жорсткая і прынцыповая размова адбылася ў пятніцу, 16 лютага, у Аляксандра Лукашэнкі з актывам Белкаапсаюза. Прадстаўнікі гэтай найважнейшай сацыяльнай арганізацыі (ад прадаўцоў да кіраўнікоў), як і губернатары ўсіх абласцей, прыехалі ў Мінск на агульны сход.

Але размова прадказальна атрымалася значна больш шырэйшай за задачы спажыўкааперацыі. Структура шматгаліновая. Сёння гэта гандаль, грамадскае харчаванне, нарыхтоўка, перапрацоўка, прамысловыя прадпрыемствы. Больш за 5 тысяч магазінаў і іх альтэрнатыва - аўтакрамы працуюць і закрываюць патрэбнасці ў сельскай мясцовасці на 70 %.

Як канстатаваў Аляксандр Лукашэнка, прэтэнзій да Белкаапсаюза стала больш: стратная дзейнасць, пытанні з боку кантралюючых органаў, сустракаюцца і скаргі людзей. Усё гэта даходзіць да Прэзідэнта. Таму абмяркоўвалася цэлая стратэгія - як арганізацыі ў звязку з мясцовай вертыкаллю ўлады перафарматаваць работу і заявіць аб сабе.

Падрабязнасці расказала Ілона Красуцкая (гл. відэа).