Беларуская філармонія адкрывае новы сезон

10 сентября 2013

Распачнуць канцэртную праграму шэдэўрамі сусветнай класікі. Затым на працягу года на галоўнай сцэне пройдуць міжнародныя фестывалі, джазавыя канцэрты і вечары арганнага мастацтва. Дарэчы, арган у гэтым сезоне будзе гучаць па-іншаму - больш роўна і чыста. І гэта не ўсе змяненні пасля рэканструкцыі старажытнага інструмента.

Аляксандра Драгун прыслухалася да асаблівага гучання адноўленага аргана.


Цяпер перамяшчаць арган па ўсёй сцэне пад сілу тром мужчынам. Гэта не ад таго, што інструмент стаў лягчэйшым. Новая функцыя з'явілася пасля рэканструкцыі аргана.


Арган не аднойчы рэканструявалі. Апошні раз у двухтысячных. Разам з філармоніяй ён перажыў і капітальны рамонт. Таму інструмент даводзілася перанастройваць. А сёлета яго ўвогуле зрабілі камп'ютарызаваным.


Паўвекавы арган атрымаў новае жыццё - лічбавым стаў пульт кіравання. Цяпер музычны інструмент валодае памяццю. Запісвае больш за тысячу тэмбравых і гукавых варыяцый. Усе яны захоўваюцца ў так званым банку. У кожнага арганіста - свой. Цяпер мэтры арганнай музыкі нагадваюць праграмістаў. Але з лічбавымі тэхналогіямі спраўляюцца выдатна.

Народны артыст Беларусі Канстанцін Канстанцінавіч тры дзясяткі гадоў правёў за рарытэтным інструментам. Зменай шматгалосага задаволены. Трапяткія пачуцці ў кожным дакрананні да клавіш. Выканаўца павінен адчуваць сябе разняволена. Таму як да адзення, так і да абутку свае пажаданні.


Больш за шэсць тысяч трубак рознай вышыні і памеру - ад сантыметровых да васьміметровых. Арган беларускай філармоніі -сапраўдны волат, лічыцца адным з самых вялікіх інструментаў у Еўропе. Звонку ён даступны для прагляду, а вось экскурсіі ў самае сэрца аргана зараз забароненыя.


Роўнае і чыстае гучанне аргана публіка пачуе літаральна праз некалькі дзён. На гэтым тыдні сваё майстэрства прадэманструюць беларускія і замежныя мэтры ў межах традыцыйнага канцэрта Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва.