Беларуская дэлегацыя адправіцца ў Сочы на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

10 октября 2017

Сёння 18 прадстаўнікоў з Віцебскай вобласці (гэта пераможцы і прызёры конкурсаў, актывісты і ўдзельнікі розных канферэнцый) прымерылі спецыяльную форму для маштабнай падзеі. Гэта два камплекты - спартыўны і парадны.

Усяго ад Беларусі ў Сочы адправяцца 300 чалавек. Найбуйнейшы моладзевы форум пройдзе адразу ў двух гарадах: Сочы і Маскве. Чакаецца рэкордная колькасць удзельнікаў - 20 тысяч чалавек.