Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння

13 августа 2014
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Фідэля Кастра Руса добра ведаюць і паважаюць як адданага сваёй Радзіме лідара, выдатнага палітыка, прынцыповага кіраўніка дзяржавы, які паслядоўна адстойвае свабоду і суверэнітэт Кубы.


Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, дзякуючы палітычнай мудрасці і рашучасці, прафесіяналізму і асабістым чалавечым якасцям Фідэля Кастра Руса беларуска-кубінскія адносіны, заснаваныя на прынцыпах дружбы і ўзаемнага даверу, дасягнулі высокага ўзроўню стратэгічнага партнёрства.