Беларуская дэлегацыя Еўрабачання ўжо правяла першыя рэпетыцыі

5 мая 2013

Наша каманда з амаль 30 чалавек прыехала ў сталіцу музычнага конкурсу самая першая. У складзе дэлегацыі Алёны Ланской, якая прадставіць нашу краіну, таксама стылісты, візажысты, артысты балета, доктар-фаніатар. Конкурс асвятляюць больш за трыста журналістаў, сярод якіх і наша здымачная група.


 Усе падрабязнасці - у Яўгена Перліна і Юрыя Ярошыка.

Беларускай дэлегацыі прыйшлося ў Мальмё дабірацца з дзвюма перасадкамі - у Вене і Даніі. За час пералётаў да нас далучыліся танцоры, тэхнікі з дыскаболам. Учора пасля начнога пералёту ўсе адправіліся па нумарах адпачываць. А ўвечар прайшла першая каардынацыйная нарада. Кіраўнік дэлегацыі Марат Маркаў і яго памочніца Вольга Саламаха распавялі пра планы на тыдзень.

І першыя ў бой адправіліся стылісты. Зараз мы даведаемся, якія сукенкі падрыхтавалі для Алёны. Акрамя курткі ад Джэрэмі Скота, стыліст Алёны Ланской на Еўрабачанні Канстанцінас  Куцаміхас прывёз цэлыя дзве сумкі дызайнерскіх сукенак. Некалькі ад Раберта Кавалі. І тузін ад грэчаскіх дызайнераў. Адважныя вобразы: ад антычнай дзівы да Холі Галайтлі са Сняданку ў Тыфані. Праблем з уборамі на мытні сёлета не было, адзінае - сукенка Алёны, я вельмі баяўся, каб яе не пашкодзіць. І гэта выклікала падазрэнне ў паліцыі ў Вене. Яны падумалі, што я вязу нешта забароненае. У выніку яны ўбачылі канцэртную сукенку, але я ім сказаў, што гэта маё. Каб не раскрываць таямніцу.  На камеру тую самую сукенку, у якой Алёна будзе выступаць на Еўрабачанні, Канстанцінас нам не паказаў. Але зірнуць на ўбор бэк-вакалістак атрымалася.

А ў гэты час візажыст каманды распрацоўвае вобразы для бэк-вакалістаў і танцораў. Канстанцінас  Эмануіл вядомы па сваіх работах з Ані Лорак і Дзімам Біланам. А пасля ўсе артысты і наша Алёна Ланская адправіліся на першую агульную рэпетыцыю. Кіраўніцтва гатэля нават бясплатна аддала залу для каманды. Зараз артысты рэпеціруюць рухі нумара. Праца кіпіць. Усе падрабязнасці ўжо заўтра.