"Белкніга" да Дня беларускай пісьменнасці выпусціла "Літаратурны шакалад"

30 августа 2019

"Белкніга" да Дня беларускай пісьменнасці выпусціла ўнікальны тэматычны набор - "Літаратурны шакалад". У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Пятруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Шакалад прэзентуюць як сувенір гасцям свята.