Месца для жыцця на поўначы Беларусі. Чаго чакаць Мёрскаму краю - распавёў яго кіраўнік

24 ноября 2019
Рэгіянальнае развіццё - справа комплексная. І ў ёй задзейнічана мноства рычагоў і метадаў. Так, у кастрычніку Саўмін зацвердзіў план развіцця асобных рэгіёнаў, адсталых па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Рэанімуюць 31 раён краіны. Сем з іх - у Віцебскай вобласці. Як раз там, дзе зарплата ніжэйшая за сярэднюю па краіне, прадпрыемствы старыя, як і падыходы да працы.

Не хапае і інфраструктуры для жыцця. Як следства - насельніцтва скарачаецца, а малады спецыяліст 7 разоў падумае перш чым пусціць карані ў такім месцы. 

У ліку дэпрэсіўных - чамусьці менавіта так журналісты любяць называць не вельмі актыўныя ў развіцці тэрыторыі - Мёрскі раён Віцебшчыны. Але хутка тут запусцяць адзін з перадавых заводаў у Еўропе па вытворчасці белай бляхі. Гэта, дарэчы, традыцыйнае пакаванне для рыжскіх шпротаў і кансерваванай кукурузы, а таксама бляшаных банак для напояў. Амаль 90% прадукцыі сыдзе на экспарт. А сам завод стане найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам у раёне.

Планы вялікія і ў турыстычным кірунку: у раёне размяшчаюцца адны з самых старых балотаў Еўропы. З тысячагадовай гісторыяй і ўнікальнай чырванакніжнай разнастайнасцю жывёл і птушак. Чаго чакаць Мёрскаму краю - распавёў яго кіраўнік. Ксенія Лебедзева ацаніла месца для жыцця на поўначы Беларусі.

Мёрскі край - гэта паўночны захад Беларусі. Раён мяжуе з Латвіяй. Для жыхароў 30-кіламетровай пагранічнай зоны дзейнічае бязвіз. Ад раённага горада да Еўрасаюза - каля 40 кіламетраў, прыкладна столькі ж да Расіі. Выгаднае геаграфічнае становішча дазваляе бізнесу выходзіць на рынкі Еўропы і СНД з мінімальнымі лагістычнымі выдаткамі. Ледзь менеш за 30% земляў - гэта лес. Яго вялікая частка знаходзіцца на забалочаных участках, што абцяжарвае да яго доступ і ў той жа час прыцягвае аматараў турысцкага экстрыму. 

Аб тым, куды рухаецца Міёрскі раён, у чым перспектывы і ці прыедзе моладзь - спыталі ў кіраўніка раёна.

Ігар Кузняцоў, старшыня Мёрскага райвыканкама: "Гэта самы галоўны аб'ект - будаўніцтва металапракатнага завода. Будаўніцтва яшчэ ў самым разгары. Хацелася б паказаць увесь малюначак. 40 гектараў зямлі. Над зямлёй мала што відаць, але мы спусцімся з вамі ўніз, і можна зразумець, што, калі 30 метраў вышыні над зямлёй, то 20 метраў яшчэ там. Гэта фактычна 50 метраў".

Будынак за 12 кіламетраў ад балота, і гэта адчуваецца. Таму падчас будаўніцтва торф вывозілі, замянялі грунтам і толькі потым забівалі чарговую палю. Раней тут былі сельскагаспадарчыя палі.

Металапракатны завод стане цэнтральным у развіцці раёна

Мы  знаходзімся сярод станкоў. Хто з іх галоўны, хто прынясе грошы ў раён.
Металапракатны завод стане цэнтральным у развіцці раёна. З'явяцца 650 рабочых месцаў - ужо працуюць 280 чалавек, сярэдняя зарплата тут склала больш як 2 тысячы беларускіх рублёў. Для параўнання: у раёне за кастрычнік - у 3 разы менш.
Пасля поўнага запуску будуць вырабляць 240 тысяч тон белай бляхі, 30 тысяч тон пакінуць у краіне, астатняе сыдзе на экспарт. Гэта будзе тонкі металічны ліст, з абодвух бакоў пакрыты пластом волава - будучае пакаванне для кансерваў, напояў у бляшаных банках, аэразоляў і лакафарбавай прадукцыі. Фактычна палову бюджэту раёна складуць падатковыя паступленні з гэтага прадпрыемства.

Ключавым інвестарам у стварэнне новай вытворчасці стала аўстрыйская кампанія 

Ключавым інвестарам у стварэнне новай вытворчасці стала аўстрыйская кампанія, капітал перавышае 200 мільёнаў еўра. Паводле разлікаў спецыялістаў, праект акупіцца за 5 гадоў. 
А вось гэта Мёрскі мясакамбінат. Некалькі гадоў таму гэта было горадаўтваральнае прадпрыемства. Экспарт у Расійскую Федэрацыю складаў 95%. Але дарогу на суседні рынак мёрскай каўбасе закрылі. Вытворца пераарыентаваўся на Казахстан, Узбекістан, зараз плануюць пастаўкі ў Кітай. Аб'ёмы пакуль не тыя, як раней, але надзея ёсць. 
У пачатку месяца Расія зноў адкрыла дарогу мясу з Мёр. У дзень нашага прыезду планавалі адправіць першыя 10 тон у Маскву. Гавораць, і Санкт-Пецярбург ужо чакае аднаўлення паставак. Толькі вось даверу ранейшага няма, на адзін рынак больш працаваць не жадаюць. Тым больш скончылі мадэрнізацыю, закупілі новыя халадзільныя камеры і камеру шокавай замарозкі, што дазваляе пашырыць асартымент прадукцыі і падоўжыць адлегласці дастаўкі.
 

Балотна-азёрны комплекс Ельня - самы вялікі ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых на Еўразійскім мацерыку

Гэтыя больш як 25 тысяч гектараў знаходзяцца пад асобай аховай дзяржавы і міжнароднай супольнасці. 
Гэта адзін з найстаражытнейшых помнікаў ледніковага перыяду. У перспектыве раён хоча набыць верталёт, каб паказаць турыстам прыгажосць Мёрскага краю з вышыні птушынага палёту.
Па балотах заказніка ходзяць турысты, усё больш замежныя, каб на сабе адчуць хароствы беларускай Амазоніі - так яны завуць гэтае месца. Арганізуюць тут і начлегі на балотах у летні перыяд, а ўвосень збор журавін - гэта самае ягаднае месца ў рэспубліцы.
Новую бальніцу ў Мёрах адкрылі ў маі мінулага года. Да гэтага і ўрачы, і пацыенты мясціліся ў старых карпусах, раскінутых па ўсім горадзе. Некаторыя дапаможныя памяшканні былі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. 
Будаўніцтва перспектыўнага завода ўдыхнула новае жыццё ў паўночны раён. З'явіцца не толькі інфраструктура для жыцця і новыя рабочыя месцы, але і жыллё з пэўным каларытам. 
Каб адчуць мілату невялікіх нямецкіх вёсачак, неабавязкова ехаць у Аўстрыю або Германію. Зараз дамы ў стылі "фахверк" будуюць  у Мёрах для спецыялістаў Металапракатнага завода. Дарэчы, гэты квартал мы ўбачылі з акна аўтамабіля, калі выязджалі з горада, і не спыніцца проста не маглі. Дарэчы дамы гэтыя энергаэфектыўныя і зробленыя пад ключ - заязджай і жыві. А будаваліся і праектаваліся беларусамі.
Аб перспектывах развіцця аднаго з паўночных раёнаў Беларусі і пацяпленні ў сацыяльна-эканамічным развіцці.