Белдзяржцырку - 55

11 февраля 2014

У гэты дзень 55 гадоў таму на сцэне Беларускага дзяржаўнага цырка адбыўся прэм'ерны паказ. Першы ў СССР стацыянарны цырк, аддаючы даніну ўкладу беларускага народа ў перамогу, вырашана было пабудаваць у Мінску. А першая праграма новага цырка называлася Беларускі цыркавы калектыў.
Напрыканцы 2010 года цырк паўстаў перад гледачамі і гасцямі сталіцы ў новым абліччы пасля рэканструкцыі. За доўгія гады працы на сцэне цырка выступалі артысты з Расіі, Польшчы, Украіны, Латвіі. Венгрыі, Балгарыі, Кеніі, Кітая і іншых краін. Напрыканцы студзеня Беларускі дзяржаўны цырк прапанаваў гледачам прэм'еру - унікальную праграму Гіпапатамус-шоу.