У Бельгіі ў адзін з паркаў Антвэрпэна з'ехаліся 499 залацістых рэтрывераў

3 июня 2019

Новы сусветны рэкорд у Бельгіі. У адзін з паркаў  Антвэрпэна  з'ехаліся 499 залацістых рэтрывераў  разам са сваімі гаспадарамі. Летась аналагічны чэлендж  прайшоў у Шатландыі. Там у гонар  150-годдзя з дня зараджэння пароды ў адным месцы  сабраўся 361 залацісты рэтрывер.