Белдзяржфілармонія ўвайшла ў тройку лепшых у краінах СНД

5 мая 2020
Такі высокі рэйтынг канцэртная арганізацыя набыла ў выніку аналізу папулярнасці філармоній і прапаноў анлайн-трансляцый выступленняў на сайтах і ў сацсетках. Правядзенне інтэрнэт-канцэртаў - новы фармат для краін СНД. Супрацоўнікі нашай філармоніі аператыўна адрэагавалі на патрабаванне часу і прапанавалі сусветнай публіцы шмат канцэртаў для прагляду ў інтэрнэце. Выступленні ў філармоніі разнажанравых калектываў - як запісы з фондаў Белтэлерадыёкампаніі, так і выкананыя ў анлайн-рэжыме.

У першую тройку папулярнага рэйтынгу ўвайшлі таксама Маскоўская дзяржаўная акадэмічная філармонія і філармонія імя Шастаковіча ў Санкт-Пецярбургу.