Да 110-годдзя з дня нараджэння Надзеі Грэкавай выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя Петруся Броўкі" падзялілася кніжнай навінкай

31 июля 2020
Да 110-годдзя з дня нараджэння Надзеі Грэкавай выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя Петруся Броўкі" падзялілася кніжнай навінкай. Аб адзінай жанчыне, якая здолела заняць пасаду старшыні Вярхоўнага савета БССР, распавядае Наталля Голубева. Фігуруе ў біяграфіі Грэкавай і начальнік штабоў пяці франтоў, яе муж Міхаіл Малінін. Кніга - гэта паўнавартаснае навуковае даследаванне. У аснову выдання леглі дакументы 12 архіваў, у тым ліку арыгінальныя матэрыялы з фонду Іосіфа Сталіна. Некаторыя звесткі былі рассакрэчаныя літаральна перад 75-годдзем Вялікай Перамогі.

Выданне "Надзея Грэкава. Міхаіл Малінін. Час памятаць" выйшла ў эксклюзіўным тыражы - 800 экземпляраў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя