Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2019 года склала 4,7 %

13 января 2020
4,7 % - такой склалася інфляцыя ў Беларусі па выніках 2019. Лічба аказалася крыху меншай, чым  запланаваў Нацбанк, і адной з самых нізкіх за апошнія гады. Звесткі апублікаваў Белстат. Так, прадукты харчавання за год выраслі ў цане  крыху больш чым на  4 %. Нехарчовыя тавары падаражэлі яшчэ менш - 3,7 %. Больш адчувальна змяніўся кошт платных паслуг: за год  плюс амаль 7 %. Сёлета Нацбанк плануе ўтрымаць інфляцыю прыкладна на тым жа ўзроўні - у межах 5 %.