Белдзяржфілармонія адкрывае новы сезон двума праектамі

9 сентября 2015

Замест звычайнага канцэрта - мультымедыйная акцыя! Белдзяржфілармонія ў творчы год уступіла дасканала. Да новага сезона падрыхтавала адразу два праекты: для дарослых і для дзяцей, аб'яднаўшы на сцэне кіно, літаратуру, тэатральнае дзейства і музыку.

Расказвае Наталля Бардзілоўская. "Сімфанічны марафон" - у гэтай творчай акцыі ёсць нешта ад спорту. Шэсць гадзін на сцэне ў рэжыме нон-стоп адзін аднаго змянялі два вялікія канцэртныя праекты. Але 150 артыстаў - аркестр, хор, салісты, чытальнікі - сабраліся прадэманстраваць не столькі вынослівасць, колькі валоданне самымі рознымі жанрамі: ад класікі да мадэрна.

Сезон стартаваў мультымедыйным спектаклем для дзяцей і юнацтва. "Ікар на краі часу" - гэта пра Галактыку і чалавека ў ёй. На сцэне кінаэкран і ў 3D ілюзія касмічнай прасторы. У аркестра сучасная партытура амерыканца Філіпа Гласа, саліст - самы сапраўдны фізік-астраном. Адкрыць 78-ы філарманічны сезон на сцэну выйшаў прафесар Нацыянальнай акадэміі навук Леў Тамільчык!

За фантастыкай - нацыянальная класіка. Міхал Клеафас Агінскі, чыё 250-годдзе сёлета адзначае ўвесь свет, - і наш кампазітар старажытных літвінскіх каранёў. Перад ад'ездам у Фларэнцыю, пакідаючы радавы маёнтак на Смаргоншчыне, ён напісаў бессмяротнае "Развітанне з Радзімай". Паланез нумар 13 ля-мінор у філарманічным праекце "Жывая класіка".

Самае кранальнае ў сусветнай класіцы напісана ў міноры. Усю праграму Агінскага, Шапена, Орфа Анісімаў пабудаваў на адной танальнасці. Канцэрт мі-мінор Шапена і містычная "Карміна Бурана". За адкрыццём сезона ў філармоніі багаты творчы год, поўны фестываляў, конкурсаў, новых і традыцыйных праектаў.