Першы беларускі беспілотны трактар тэсціруюць у Брэсце

13 апреля 2024

Машына магутнасцю 350 конскіх сіл. Першы беларускі беспілотны трактар даследуюць у тэхнічным універсітэце Брэста. Туды яго перадаў Мінскі трактарны завод. ВНУ трэба будзе ўдасканаліць сістэму бяспекі, навігацыю і іншыя характарыстыкі, каб беспілотнік змог працаваць у полі. Пра магчымасці разумнай машыны і перспектывы для студэнтаў расказала Ганна Буйкевіч. Падрабязнасці ў відэа.