"Беларусьфільм" рэстаўрыруе мастацкія стужкі вытворчасці СССР

19 мая 2020
Класіку "на бабінах" пераводзяць у лічбу. "Беларусьфільм" рэстаўрыруе мастацкія стужкі вытворчасці СССР. Некаторыя старыя фільмы ў новай якасці ўжо можна ўбачыць на YouTube-канале кінастудыі Belarusfilm Digital. Спецыялісты паляпшаюць якасць гуку і малюнка, асабліва розніца прыкметная ў колеракарэкцыі. Выдаляюцца механічныя і аптычныя пашкоджанні, непрыметныя і характэрныя шумы. Гледачам прапаноўваюць ацаніць па-новаму музычныя ўрыўкі фільма "Не пакідай..." 1989 года, "Летнія ўражанні на планеце Z" і некалькі анімацый. Зараз у студыі пастпрадакшэна працуюць над пяццю стужкамі, сярод іх - драма Віктара Турава "Я родам з дзяцінства". Яе апублікуюць пасля рэстаўрацыі на платформе YouTube.