Беларусь выбірае сваю песню для дзіцячага "Еўрабачання-2019"

20 сентября 2019
У 10 вечара  пачнецца фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору. Дарэчы,  наша краіна ўдзельнічае ў дзіцячым міжнародным конкурсе з моманту яго заснавання - у 2003. За гэты час  мы двойчы былі першымі, трэцімі, пятымі, сёмымі, дзявятымі. І аднойчы  другімі, шостымі, адзінаццатымі і чатырнаццатымі. Перамогу нам прынеслі Ксенія Сітнік у 2005 і Аляксей Жыгалковіч у 2007. А вось так выглядае рэйтынг усіх краін - удзельніц шоу. Лідзіруе Грузія. Яе прадстаўнікі выйгравалі конкурс тройчы. Затым  Расія. Мы  на трэцяй пазіцыі. І будзем спадзявацца, што нам удасца павысіць і без таго выдатны вынік.

А зараз выходзім на прамую сувязь з нашай суседняй студыяй  "600 метраў". Менавіта адтуль будзе ісці трансляцыя выніковага гала-канцэрта. Там зараз працуе Іна Пілевіч.

У гэтыя хвіліны ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пакуль ціха, але тэлепавільён паціху запаўняюць гледачы. І гэтым вечарам яны таксама стануць актыўнымі ўдзельнікамі гала-канцэрта і абавязкова трапяць у кадр. Справа ў тым, што пляцоўка праходзіць практычна праз усю студыю. Асноўная частка падмосткаў пабудавана ў незвычайнай трохвугольнай форме. І ад іх адыходзяць вось такіх два подыумы, што дазволіць артыстам запальваць і актыўна ўзаемадзейнічаць з танцпляцоўкай. 

Лавіць усе эмоцыі і перадаваць іх на экраны будуць 12 камер. Карцінка чакаецца маляўнічая. Цэнтральная пазіцыя за святлодыёдным экранам, які ахоплівае ўвесь перыметр студыі. Выпрабоўваць пляцоўку фіналісты пачалі яшчэ ў сераду. Напярэдадні адбыліся асноўныя рэпетыцыі, а некалькі гадзін таму завяршыўся генеральны прагон у рэжыме прамога эфіру. Дарэчы, на сцэне гэтым вечарам убачым не толькі фіналістаў праекта, але тых, хто ўжо прадстаўляў нашу краіну на конкурсе ў розных сезонах. Прашу рэжысёраў паказаць некалькі інтэрв'ю. 

Хоць да цырымоніі ўзнагароджання яшчэ далёка, ужо ўпэўнена можна сказаць, што ад Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні 2019" прагучыць дзявочы вакал. У гэтым сезоне ў фінале  8 салістак і 2  групы. Гэтым вечарам яны прэзентуюць кампазіцыі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Якая з іх прадставіць нашу краіну на конкурсе - вырашаць гледачам і журы. 

Склад судзейскай калегіі пакуль трымаецца ў сакрэце,  імёны даведаемся толькі падчас прамога эфіру. Галасы гледачоў і журы будуць падлічаны ў працэнтных суадносінах 50 на 50. Усіх удзельнікаў  чакаюць падарункі. Пераможніцу праекта  чакае торт з лагатыпам конкурсу і фірменная статуэтка - стылізаванае еўравізійнае сэрца. Бясспрэчна, галоўная ўзнагарода - гэты ўдзел у міжнародным конкурсе. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне 2019" у лістападзе прымае польская Глівіцэ.