Беларусь сёння выбера дэлегата на "Еўрабачанне"

16 февраля 2018

Прамую трансляцыю выніковага гала-канцэрта нацыянальнага адбору "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць у 22:15. У рэжыме жывога гуку кампазіцыі выканаюць 10 прэтэндэнтаў.

Іна Пілевіч падрабязней. Галоўны трафей нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ўжо чакае свайго ўладальніка. Па традыцыі пераможцу дастанецца вось гэтае стылізаванае еўравізійнае сэрца. Таксама трыумфатар атрымае сертыфікат на запіс песні ў прафесійнай студыі. І, вядома, галоўнай узнагародай застаецца магчымасць праспяваць пад флагам нашай краіны на міжнародным песенным конкурсе ў Лісабоне ў маі.

Днём студыя "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі аддадзена пастановачнай камандзе нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Менавіта адгэтуль будзе весціся прамая трансляцыя шоу. Пройдуць апошнія падрыхтоўкі. Яны датычацца балансавання камер і карэкціроўкі святла. А ў 14 гадзін тут пачнецца генеральны прагон. Ён будзе праходзіць у рэжыме прамога эфіру. Гэта значыць, без прамаруджанняў і права на спыненне.

Магчымасць паправіць свае нумары пад прыцэлам тэлекамер у артыстаў была ўчора. Кожнаму прэтэндэнту - 35 хвілін на наладжванне святла, гуку, графікі. Пасля рэпетыцыі канкурсанты выказвалі свае пажаданні ў раскадроўцы нумара. Рэпетыцыя чакае і гасцей тэлешоу. Апроч фіналістаў, у гала-канцэрце прымуць удзел зоркі нацыянальнага адбору розных сезонаў. У прамым эфіры праспяюць NaviBand, трыа "Беатрыс", Анжаліка Пушнова. Правядзе канцэрт сямейны і сцэнічны дуэт - Вольга Рыжыкава і Тэа.

Трыумфатар праекта будзе вызначаны галасаваннем экспертаў і тэлепублікі. Іх ацэнкі палічаць у суадносінах 50 на 50. Гледачы выкажуць свае перавагі з дапамогай смс і тэлефонных званкоў.