Новым прэзідэнтам Партугаліі абраны кансерватар Марсэла Рэбэла дзі Соза

25 января 2016
На выбарах, якія прайшлі напярэдадні, яму атрымалася набраць больш чым 50% галасоў выбаршчыкаў, неабходных для перамогі ў першым туры. Палітыка падтрымлівалі правацэнтрысты з Сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ён узначальваў у 90-я. Былому выкладчыку права Лісабонскага ўніверсітэта - 67. У апошнія гады ён быў адным з самых папулярных палітычных аналітыкаў партугальскага тэлебачання. Новы прэзідэнт уступіць на пасаду ў канцы сакавіка. Адзначым, пасада прэзідэнта ў Партугаліі з'яўляецца цырыманіяльнай. Яна не мае выканаўчай улады, але ва ўмовах крызісу можа распусціць парламент. Як гаворыць пра сябе Марсэла Рэбэла дзі Соза, ён спіць толькі 4-5 гадзін штодня і чытае да дзвюх кніг за дзень, а яшчэ - заядлы сёрфер.