Беларусь сёння развітаецца з народным артыстам, кампазітарам Эдуардам Зарыцкім

8 июня 2018

Аўтар кантат, сімфоній і больш як 600 песень пайшоў з жыцця на 73-м годзе. Больш чым чвэрць стагоддзя Зарыцкі прысвяціў супрацоўніцтву з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі, ён стварыў звыш 20 праграм на тэксты беларускіх класікаў і сучасных аўтараў. Развітанне з музыкантам адбудзецца з 12 да 14 гадзін па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 30 у зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Кампазітар будзе пахаваны на Усходніх могілках Мінска.