Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

18 марта 2016

Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выказваюць узаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў цэлым і па кожным пэўным праекце. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і віцэ-прэзідэнта банка Алана Пію. Беларусь прапаноўвае ЕБРР інвеставаць першым чынам у мадэрнізацыю прадпрыемстваў, што дазволіць вырабляць запатрабаваную прадукцыю з высокай дададзенай вартасцю. Наша краіна адкрытая для любога інвестара. У той жа час важна, каб ён быў гатовы працаваць сумленна і адказна. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у свеце Беларусь ведаюць як сумленнага і надзейнага партнёра, які выконвае ўсе абавязацельствы. Гэтыя ж патрабаванні наша краіна прад'яўляе любому інвестару, які гатовы працаваць у Беларусі.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - найбуйнейшы інвестар у рэгіёне. Чвэрць стагоддзя падтрымлівае трансфармацыю эканомік у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Банк спрыяе развіццю прыватнага сектара і, акрамя падавання ўласных сродкаў, прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый.