Баёпік пра легендарнага пясняра Мулявіна знімуць у Беларусі

18 июня 2020
Як стала вядома Агенцтву тэленавін, прыватная кінакампанія выйграла тэндар Міністэрства культуры на вытворчасць ігравога кіно. Як толькі абодва бакі заключаць дагавор, на распрацоўку і здымкі дадуць 15 месяцаў. Ужо вядомая рабочая назва 8-серыйнай драмы - "За паўгадзіны да вясны". Частку вытворчасці возьме на сябе расійская фірма, стваральнік папулярных фільмаў "Халоп", "Тэкст" і серыяла "Кухня". Новы праект ацэньваюць  амаль у 5 мільёнаў беларускіх рублёў. 2 з іх пакрые рэспубліканскі бюджэт.  Музыку Мулявіна пераагучаць па-новаму, яе выканаюць "Беларускія пясняры". Сцэнарый фільма напісаны на рускай мове. А 80 працэнтаў здымак пройдзе ў Беларусі. Дарэчы, набыццём карціны ўжо зацікавіліся замежныя тэлеканалы.