35 дзяцей з Луганскай вобласці прыбылі ў Магілёўскі рэгіён на аздараўленне

22 декабря 2023

Канікулы пад мірным небам. 35 дзяцей з Антрацытаўскай карэкцыйнай школы-інтэрната, што ў Луганскай вобласці, прыбылі ў Магілёўскі рэгіён на аздараўленне. 22 снежня іх цёпла прынялі ў санаторыі "Дубровенка" Беларускай чыгункі і падрыхтавалі сапраўднае свята, уручылі сувеніры. Знаходзіцца ў Беларусі хлопчыкі і дзяўчынкі будуць да 10 студзеня. Іх чакае насычаная праграма: яны сустрэнуць Новы год, наведаюць з экскурсіямі прадпрыемства, пазнаёмяцца са славутасцямі рэгіёна.

Таксама дзеці будуць удзельнічаць у шматлікіх ранішніках, наведаюць Мінскі дэльфінарый, стануць гасцямі навагодняга свята ў Палацы Рэспублікі.