Аўтарская выстава Усевалада Швайбы адкрылася ў сталічнай арт-гасцёўні

27 июня 2017

Яго графічныя пано спалучаюць матывы славянскай і антычнай міфалогіі. Аўтарская выстава Усевалада Швайбы адкрылася ў сталічнай арт-гасцёўні. На палотнах мастака – святыя мясціны, жанчыны і мастацтва ў абстрактным фармаце. Больш за тры дзясяткі кампазіцый адлюстроўваюць спалучэнне графікі і жывапісу. Тут сімвалічны сюрэалізм, архітэктурныя дыптыхі «Храм», «Таямніцы», «Жаночая гімназія». Экспазіцыя - свайго роду падарожжа чалавека да самога сябе. Для стварэння сюжэтаў аўтар далікатна спалучае розныя матэрыялы – як чорную і каляровую туш, так і алейныя фарбы.

Аўтар выставы - не толькі таленавіты мастак, Усевалад Швайба – саліст камернага хору і фолк-групы. Прэзентацыя дэбютнага альбома адбудзецца ў гэтую суботу ў арт-гасцёўні «Высокае месца». Паглядзець экспазіцыю можна будзе пад акампанемент самога аўтара.