Прэзідэнт раскрытыкаваў дзеянні па барацьбе з афрыканскай чумой свіней

22 августа 2013

Прэзідэнт Беларусі нездаволены эфектыўнасцю мераў, што прымаюцца ў барацьбе з афрыканскай чумой свіней. Сёння падчас нарады наконт эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў дзеянні ўрадавага штаба. Апошнім часам у яго адрас нямала нараканняў ад насельніцтва. Па словах Кіраўніка дзяржавы, неабходна выпрацаваць канкрэтную праграму дзеянняў у барацьбе з эпідэміяй, але ў той жа час улічыць інтарэсы людзей.


На думку Кіраўніка дзяржавы, дзейсным інструментам з'яўляецца каардынацыя крокаў усіх органаў улады і кіраўніцкіх структур. Галоўны акцэнт - выкананне тэхналагічнай дысцыпліны і санітарных патрабаванняў на жывёлагадоўчых аб'ектах.