Арцём Скароль выступіць ад Беларусі на дзіцячым музычным конкурсе ў Віцебску

17 марта 2018

Стала вядома імя аднаго з прадстаўнікоў "Славянскага базару". Арцём Скароль з Ашмян выступіць ад Беларусі на дзіцячым музычным конкурсе ў Віцебску. Арцём стаў лепшым з 10-ці канкурсантаў, набраўшы 118 балаў. У адборы, паводле правілаў конкурсу, кожны вакаліст выканаў дзве кампазіцыі.

На гэтым вакальнае спаборніцтва не заканчваецца. Ужо ўвечары на сцэне тэатра эстрады свае кампазіцыі выканаюць фіналісты нацыянальнага адбору ў старэйшай узроставай катэгорыі.