Да Дня горада і салодкія віншаванні. Шакалад, упрыгожаны арнаментам і слуцкімі паясамі, з'явіцца ў продажы ў Мінску на свята. Новая шакаладная калекцыя сімвалізуе беларускую культуру, а таксама радуе цёплымі пажаданнямі.
Пачаставацца шакаладнымі прысмакамі можна будзе падчас свята ў парках Перамогі, імя Паўлава і ў цэнтры сталіцы.













