Арт-праект "Стол" беларускага мастака - на міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ў Венецыі

1 февраля 2018

Часам сабраць разам і аб'яднаць людзей можа звычайны стол. Або незвычайны. Як, напрыклад, у Рамана Заслонава. Арт-праект "Стол" беларускага мастака прадставіў нашу краіну на міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ў Венецыі. Фільм сабраў самыя лепшыя ацэнкі сусветных экспертаў. Затым месяц дэманстраваўся ў Парыжы і толькі сёння вярнуўся на радзіму, у Мінск. Праект дапрацавалі - акрамя асноўнага відэа дадалі перформанс і гісторыю стварэння.

У арт-праекце «Стол» акрамя Рамана Заслонава ўдзельнічалі яшчэ два аўтары - Сяргей Талыбаў і Віктар Лабковіч, а таксама беларускія артысты.