У Слуцку стартавала Трэцяя рэспубліканская спартакіяда сярод сувораўцаў і кадэтаў

17 мая 2015

Мерапрыемства адкрыў аркестр Узброеных Сіл. У спаборніцтве прымаюць удзел 12 навучальных устаноў краіны. Удзельнікі правяраюць свае навыкі ў стральбе, плаванні, кіданні гранаты і ваеннай эстафеце. Спартыўны форум прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі.

Вынікі спартыўных спаборніцтваў падвядуць ужо сёння. Пераможцы спаборніцтваў атрымаюць прызы ад міністра абароны і арганізатараў мерапрыемства - "Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў".