Прамая трансляцыя біятлоннай гонкі з масавым стартам на тэлеканале "Беларусь 5" у 13:40

16 января 2016

Дар'я Юркевіч у 13:45 дэбютуе ў гонцы з масавым стартам, што праводзіцца ў рамках розыгрышу Кубка свету. 17-е месца ў індывідуалцы дазволіла беларусцы трапіць у лік 30-ці ў масстарте, падтрымае тут Дар'ю і Надзея Скардзіна. Прамая трансляцыя гонкі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 13:40.

Тым часам Беларуская федэрацыя біятлона абвергла інфармацыю СМІ Германіі аб тым, што Дар'я Домрачава рыхтуецца выступіць на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі. "Навіна ў нямецкім выданні аб падрыхтоўцы Дар'і да сусветнага форуму не больш чым самапіяр", - адзначылі ў БФБ.