Археалагічныя артэфакты з вільнюскага Палаца вялікіх князёў літоўскіх даставілі ў Нясвіж

2 мая 2016

Як быў уладкаваны побыт у эпоху Гедыміна, Вітаўта і падчас кіравання дынастыі Ягелонаў. Археалагічныя артэфакты напрамую з вільнюскага Палаца вялікіх князёў літоўскіх даставілі ў Нясвіж. Музей-палац з'яўляецца знакавым гістарычным месцам, на працягу некалькіх стагоддзяў рэзідэнцыя вялікага князя з'яўлялася цэнтрам палітычнага жыцця Усходняй Еўропы. Штодзённасць вільнюскага двара - гэтае тры сотні экспанатаў (артэфактаў), якія ахопліваюць XIV-XVIII стагоддзі. Выстава - блок з некалькіх тэм, сярод іх зброя, даспехі, кафлі і прадметы асабістай гігіены жыхароў замка. Страчаныя калісьці дэталі дапамаглі рэканструкцыі архітэктурных элементаў Палаца вялікіх князёў літоўскіх.

Пра культурную спадчыну - Дар'я Тарасава. Як дэкарыравалася велікакняжацкая рэзідэнцыя, якім чынам яе абаранялі, як быў арганізаваны побыт насельнікаў замка. Тут, у вялікай выставачнай зале палацавага ансамбля, кожны экспанат суправаджаецца тлумачальным матэрыялам і тэкставымі стэндамі. Археалагічныя экспедыцыі ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вiльнюсе доўжацца вось ужо 30 гадоў. За гэты час вучоныя знайшлі каля 500 тысяч экспанатаў. Сярод iх падземныя калектары і драўляныя водныя трубы. Яны захавалiся дзякуючы ўнікальным археалагічным слаям, якія дасягаюць 8 метраў. І дзякуючы сваім падземным структурам застаюцца некранутымі. Вось гэта драўляная сцёкавая труба датуецца XVI стагоддзем. Яна кансервавана цукрам і палімерамі. Дарэчы, кансервацыя такіх вялікіх драўляных рэчаў можа працягвацца два гады.

Кафля з гербом Радзівілаў, Жыгімонда Старога, ініцыяламі Льва Сапегі і іншыя складае самую вялікую групу архітэктурнай керамікі. Некаторыя з іх ўпрыгожаны гербом Вялікага княства Літоўскага.

Неабыякава вялікія князі літоўскія ставіліся да ювелірных вырабаў. Сярод знаходак некалькі дзясяткаў пярсцёнкаў XIV-XVII стагоддзяў. Акрамя гарнітуры археолагі выявілі формы для адліўкі, а гэта сведчыць пра тое, што ўпрыгажэнні вырабляліся прама на тэрыторыі велікакняжацкай рэзідэнцыі.

Шмат знаходак з металу звязана з ваеннай атрыбутыкай. Гэта набор наканечнікаў стрэл для лука і арбалета, баявыя сякеркі, а таксама калекцыя разнастайных пласцін i латаў. Сярод іх пазалочаная пласціна ламiлiяра - асаблівы від даспехаў, якi быў распаўсюджаны толькі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Пазалоты такога тыпу не сустрэць ні на Захадзе, ні на Усходзе. Безумоўна, такія даспехі належалі вялікаму князю Радзiвiлу.

Захаваліся і драўляныя аправы для люстэркаў. Такія дэкарыраваныя з абодвух бакоў рамкі былі асабліва папулярныя ў канцы XIV стагоддзя. Іх можна было ўзяць з сабой або мець на сваім туалетным століку.

Следам за Нясвіжскім замкам адразу некалькі буйных праектаў, якія ахопяць амаль тры музеі. Сярод іх мастацка-гістарычны ў Вене, Метраполітэн у ЗША і Музей арміі ў Парыжы.