2017-ы аб’яўлены Годам навукі

23 декабря 2016

Адпаведны ўказ сёння  падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца  павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем  інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017-м  Года навукі.