Аляксей Грос аб'явіў спаборніцтва сярод паэтаў-песеннікаў

15 марта 2016

Прадстаўнік Беларусі на 25-м Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні Аляксей Грос аб'явіў спаборніцтва сярод паэтаў-песеннікаў.

Да ўдзелу прымаюцца аўтарскія вершы на рускай, беларускай або іншай славянскай мове. Да лепшага паэтычнага твора музыку напіша кампазітар Леанід Шырын. Ён выступае прадзюсарам і настаўнікам Аляксея Гроса на "Славянскім базары". Разам яны займаюцца падборам музычнага матэрыялу для ўдзелу ў фэсце. Выканавец і кампазітар разгледзяць і прапановы гатовых кампазіцый.

Аляксей Грос, прадстаўнік Беларусі на XXV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016": "Безумоўна, будуць вызначаныя пераможцы. Разам з музычным прадзюсарам Леанідам Шырыным мы адбярэм некалькіх прэтэндэнтаў. І гэтыя людзі будуць мець магчымасць з'ездзіць са мной на "Славянскі базар" і акунуцца ў гэтую атмасферу".

Песні пераможцаў Аляксей Грос выканае на фэсце ў Віцебску ў дні славянскага хіта і хіта кампазітара краіны. Свае прапановы адпраўляйце на электронную пошту.