Медыкам са станоўчым тэстам на каранавірус выплацяць матэрыяльную дапамогу

8 апреля 2020
Работнікам аховы здароўя са станоўчым тэстам на каранавірус пачнуць выплачваць матэрыяльную дапамогу. Ініцыятыву рэалізуюць прафсаюзы. У краіне ўжо запрацаваў прафсаюзны страхавы фонд. Даплаты атрымаюць медыкі, якія заразіліся ад пацыентаў. Сума вар'іруецца ад 600 да 5 тысяч беларускіх рублёў у залежнасці ад цяжару захворвання.

Міхаіл Арда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Для таго каб атрымаць грашовую кампенсацыю, неабходна запоўніць заяву ад прафсаюзнай арганізацыі медыцынскай установы і прыкласці лісток непрацаздольнасці. Палажэнне фонду вызначае аператыўнае пералічэнне  сродкаў без якіх-небудзь затрымак і пасрэднікаў".

Грашовую кампенсацыю атрымаюць у тым ліку і работнікі аховы здароўя, якія заразіліся каранавірусам да пачатку работы фонду. Сёння ў Беларусі ў барацьбе з COVID-19  задзейнічаны 25 тысяч медыкаў.