ALEKSEEV сёння стане госцем анлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі

8 апреля 2018

Сёння прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2018" Мікіта Аляксееў стане госцем анлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі. У першым паўфінале міжнароднага песеннага конкурсу, які пройдзе ў Лісабоне 8 мая, артыст выступіць пад нумарам 8. Простае супадзенне або магія лікаў? Ці лічыць спявак васьмёрку сваім шчаслівым лікам? Як ідзе падрыхтоўка да конкурсу - даведаемся ўжо апоўдні падчас прамой трансляцыі на tvr.by. Свае пытанні задавайце ўжо зараз, запоўніўшы спецыяльную форму на нашым сайце.