ААН: санкцыі супраць Беларусі, якія абмяжоўваюць экспарт калійных удабрэнняў, парушаюць пакт аб эканамічных правах.

11 марта 2023

Гандлёвыя абмежаванні супраць Беларусі, якія ўводзяцца пазапраўна, атрымалі негатыўную ацэнку з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яе камітэт па эканамічных правах прызнаў, што санкцыі супраць Беларусі, якія абмяжоўваюць экспарт калійных удабрэнняў, парушаюць пакт аб эканамічных правах.

Літве рэкамендавана перагледзець забарону на транзіт беларускай прадукцыі, які ўплывае на цэны на ўдабрэнні і харчовую бяспеку ў трэціх краінах.

ААН выказала занепакоенасць і шэрагам фактаў па абыходжанні ў Літве з бежанцамі, упрыватнасці выпадкамі высылкі, а таксама інцыдэнтамі на мяжы.