Александрыя стане прамежкавым пунктам у гастрольным туры ўкраінскіх зорак

5 июля 2018

Літаральна некалькі гадзін таму ў Мінску стартавалі Дні культуры Украіны. Пачалі з урачыстай ноты на адной з галоўных пляцовак краіны - у Палацы Рэспублікі. На сцэну выйшлі сусветна вядомы ансамбль імя Вірскага, а таксама эстрадныя зоркі Злата Огневіч, Алег Віннік, Ціна Караль. Усяго больш чым 350 дэлегатаў. Культурны абмен ініцыіравалі кіраўнікі дзяржаў. Выступленне ў Мінску - толькі пачатак вялікага ўкраінскага тура па нашай краіне. Чакаецца, што беларусы нанясуць візіт у адказ ва Украіну ў наступным годзе.

Следам за Александрыяй ва ўкраінскім маршруце Гомель і Віцебск. Артысты возьмуць удзел у канцэрце - адкрыцці фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Там жа адбудзецца канцэрт "Рытмы лета", хедлайнерамі якога стануць украінскія зоркі.