Мінскае "Дынама" згуляе з маскоўскім "Дынама"

20 ноября 2015

Сустрэчай з маскоўскімі аднаклубнікамі мінскае "Дынама" пачне сёння трохматчавую серыю рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У складзе "зубраў" не выйдуць на лёд Артур Гаўрус, Шарль Лінгле, Аляксандр Кулакоў і Алег Гарошка. Каманды не так даўно сустракаліся. На "Мінск-Арэне" перамогу святкавалі госці. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі мінчане займаюць 10 месца масквічы размясціліся на пятым радку.