Актыўны лад жыцця вядуць удзельнікі дзіцячага конкурсу

19 ноября 2015

"Еўрабачанне". Кожны дзень распісаны па хвілінах, але застаецца час і для забавак. Так, сёння канкурсанты наведалі самы буйны храм на Балканах - кафедральны сабор Аляксандра Неўскага XIX стагоддзя.

Патрапіць у яго на службу могуць больш за пяць тысяч вернікаў адначасова. Храм знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада. Акрамя таго, дэлегаты з розных краін наведалі чатырохпавярховы інтэрактыўны музей. Удзельнікі экскурсіі пагрузіліся ў свет навукі і самі правялі фізіка-хімічныя вопыты. Заўтра ў Сафіі пройдзе генеральная рэпетыцыя шоу. Вакалісты праспяюць менавіта ў тым парадку, у якім будуць выступаць у фінале конкурсу. Беларускі ўдзельнік Руслан Асланаў выйдзе пад нумарам 10.