Акцёр Віктар Васільеў адзначае юбілей

23 июня 2018

Знакавая фігура беларускага кінематографа. Віктар Васільеў адзначае юбілей. Уладальнік ордэна Францыска Скарыны ў прафесіі ўжо 40 гадоў. За гэты час фільмы з Васільевым станавіліся ўдзельнікамі Канскага фэсту і ўладальнікамі прэстыжных кінапрэмій. Гледачы ведаюць яго як палкоўніка Дуброўскага з папулярнай тэленавелы "Мухтар", любяць яго працы ў стужках "Ворагі", "Чалавек вайны", "На безыменнай вышыні".

Акрамя працы ў тэатры і кіно, акцёр ужо 10 гадоў з'яўляецца старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў.