Беларусы загінулі на пажары ў хостэле ў Маскве

11 февраля 2020
Пажар у маскоўскім хостэле. На паўднёвым захадзе сталіцы Расіі загінулі, як мяркуюць, два беларусы. У будынку ў момант НЗ знаходзіліся больш як 150 чалавек. Усе яны былі эвакуіраваныя. Агонь ахапіў звыш 15-ці квадратных метраў. Крыніца ўзгарання, як мяркуюць эксперты, знаходзілася ў памяшканні аховы. Яно размяшчалася насупраць пакоя, дзе жылі нашы суайчыннікі. Стала вядома, што ў хостэле два  гады назад ужо выяўлялі грубыя  парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі.