Афіша на найбліжэйшы тыдзень - у праекце "Праменад"

19 ноября 2021

Праз два гады чакання зноў пачынаем шамацець квіткамі. XXVII "Лістапад"  насуперак сумным прагнозам усё ж адбудзецца. Сотню стужак ад фестывалю фестываляў пачнуць круціць заўтра  адразу на пяці экранах Мінска. 

Афіша  на найбліжэйшы тыдзень  - у праекце "Праменад". 

Лістападная "завіруха" пачынаецца тут, на ўваходзе ў кінатэатр "Масква". На гэта месца  з Палаца Рэспублікі цырымонію адкрыцця «здзьмула лістападаўскім ветрам» у 2014.  Заўтра дырэкцыя зробіць «ход канём» у адноснай ізаляцыі.

Замест тысячы кіназала прыме толькі чатыры сотні гасцей  на "Каралеўскую гульню".

Нямецка-аўстрыйская стужка - адна з 13 прэтэндэнтаў на званне лепшага ігравога кіно. Свежае сінема  (максімум год з дня стварэння) трапіла ў шорт-ліст з 20 краін свету. З Расіі ўсяго адна карціна. Асноўнае з Захаду і Аравійскага паўвострава.

У адрозненні ад конкурсу ігравога кіно, дзе беларускіх карцін  нуль, наша "Страла"  ад Галіны Адамовіч пранізала выніковы конкурсны ліст з дакументалак. 

Усяго прапануюць 17 рэальных гісторый пра чалавека і навакольныя абставіны. Многія фільмы ўжо з арсеналам прызоў, прызнаныя буйнымі кінафестывалямі. 

Дакументальныя стужкі будуць круціць у "Цэнтральным" і "Піянеры".

Дарэчы, кінаюбіляр (сёлета яму 55) прыме і пясочніцу "Лістапада".  Тут, дарэчы, і стартуе агульны марафон кінапаказаў. Пачнуць лічыць "Зоркі сёмага неба" ў рамках адкрыцця "Лістападзіка".

Выбралі прэм'еру -  першы беларускі мюзікл, які яшчэ ў пошуку ўзнагарод.

Наша анімацыя не застанецца незаўважанай: 3 мультфільмы  беларускай вытворчасці з 14 кандыдатаў.

Пакажуць і прызнанае: тую ж лялечную стужку "Нават мышы трапляюць у рай". Гэта найлепшае анімацыйнае кіно паводле версіі Шанхайскага кінафестывалю.

Гэтым разам без нацыянальнага конкурсу, але з эксперыментальным кіно маладых з прапіскай з Нігерыі, Кубы, Азербайджана  і нават Аўстраліі. Самая насычаная і вялікая конкурсная афіша - 23 стужкі. Разважанні - выклік. Многае  на мяжы фантастыкі. Як паляцець у космас літаральна з кватэры, што прыносіць амулет джуджу.

Дарэчы, кожны фільм паказваюць толькі адзін раз. Паўтораў у афішы не знайсці. Большасць сеансаў  у "Беларусі". "Лістападных" касет тут больш за 4 дзясяткі.

Стужкі з пазнакай "у конкурсе" падабаюцца не ўсім. Таму яшчэ тры дзясяткі фільмаў сабралі для больш масавых паказаў. Ёсць нават даваеннае кіно - "Песня аб сяброўстве" 1941 года, нашумелыя "Урокі фарсі" (без пяці хвілін прэтэндэнт на "Оскар") і нават залатая калекцыя Віктара Турава. Шмат кіно прадставяць самі творчыя каманды.

"Лістапад" упершыню ахопіць Дом афіцэраў і нават галерэю Савіцкага. Кіно ў арт-масы. Праз тыдзень тут размесцяць карцінныя кадры Мінска 60-х. Фільм-настальгія "Мінская элегія"   - рэдкі госць экранаў. Ажыццявіць кіназабег можна за даступныя сумы - ад 4 да 7 рублёў за сеанс. Уся ўвага  на экраны. Апошняя магчымасць апынуцца ў эпіцэнтры "Лістапада".