Сёння ўрачыста адкрыюць Рэспубліканскую дошку гонару

29 июня 2017

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі адзначаюць самыя паспяховыя вобласці, раёны і прадпрыемствы. Імёны лепшых упісваюць на Рэспубліканскую дошку гонару. Яе абнавілі напярэдадні, а сёння ўрачыста адкрыюць у прысутнасці пераможцаў. Па выніках мінулага года іх 68.

Асноўныя крытэрыі выбару - высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама дасягненні ў эканоміі рэсурсаў. Так, сярод самых годных Гомель, Брэст, Гродзенскі і Дзяржынскі раёны, а таксама некалькі дзясяткаў кампаній і арганізацый.