Даніэль Ястрэмскі прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018"

1 сентября 2018

25 лістапада нашу краіну на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў Мінску, прадставіць Даніэль Ястрэмскі

Імя пераможцы было названа ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Анлайн-трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура таксама вёў афіцыйны сайт галоўнага медыяхолдынга краіны www.tvr.by.

За права выйсці на міжнародную сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2018" змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве вакальныя групы. Вялі фінальнае шоу Тэа і Вольга Рыжыкава.