“"M@rt.кантакту" быць

10 января 2017

Першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму фестывалю ў Магілёве,  раскрыла інтрыгі маючага адбыцца  форуму. Удзел у ім пацвердзілі 10 краін, гэта - 20  тэатраў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Грузіі і Літвы. Дэбютантамі стануць калектывы з ЗША і Аўстрыі. Брэмнер Д'юці пакажа сваё знакамітае шоу "33 (Кабарэ)".  Заяўлены ў праграме "М.арт.кантакту" і дзве інтэрпрэтацыі апошняга рамана Фёдара Дастаеўскага "Браты Карамазавы" ў выкананні моладзевых калектываў з Вільнюса і Санкт-Пецярбурга. Фестываль пройдзе на ўсіх тэатральных пляцоўках горада.

Андрэй Новікаў, дырэктар Магілёўскага абласнога драмтэатра, кіраўнік моладзевага тэатральнага форуму:

"І не толькі музей - гэта і малая сцэна, гэта і пляцоўка тэатра лялек, мы таксама туды імкнёмся прыводзіць спектаклі малой формы, гэта значыць,  камерныя спектаклі. Калі, у прынцыпе, глядач уцягнуты  ў самое тэатральнае дзейства".

Білеты  ўжо ў продажы. Усяго будзе паказана 22 спектаклі. У тым ліку  ў суправаджэнні джазавага аркестра. І стэндап-шоу з Арменіі.