"Лістапад-2019" - сёння ў праграме каля 40 кінапаказаў

3 ноября 2019
Бітва за золата "Лістапада" набірае абароты. Сёння  другі конкурсны дзень XXVI  Мінскага міжнароднага кінафестывалю. У праграме на гэтую нядзелю запланавана каля  чатырох дзясяткаў кінапаказаў. Больш за ўсё сеансаў  за конкурсамі ігравога кіно, нацыянальных кінашкол, фільмаў для дзяцей і юнацтва, дакументалістыкай і дэбютнага кіно "Маладосць на маршы". 

Многія прагляды суправаджаюцца прэзентацыяй ад стваральнікаў стужак і абмеркаваннямі карціны. Насычаная праграма і пазаконкурсных паказаў.